v_shved

"Няма ні хлусні, ні праўды. Ёсць факты".

Previous Entry Share Next Entry
Exit poll, Варшава: "выбары сфальсыфікаваныя".
v_shved

Неабходны другі тур выбараў – гэта вынік экзіт-пола, які ў Варшаве зладзіў “Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” разам з усімі зацікаўленымі. Усяго, каля беларускай амбасады, свае галасы для альтэрнатыўнага падліку аддало 244 асобы з 315, якія прагаласавалі 19 снежня. Пераможцам экзіт-полу стаўся лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў, набраўшы 105 галасоў. Паводле ж дадзеных амбасады за гэтага кандыдата прагалласавала 78 чалавек. Небывалая для Варшавы была яўка выбарнікаў датэрмінова. Паводле дадзеных амбасады у еўрапейскай сталіцы недачкалася асноўнага дня галасавання ажно 131 асоба і, як варта было спадзявацца амаль 92% з іх адалі свой голас за дзейснага прэзідэнта. Назіральнікі ў амбасадзе пачалі працаваць у суботу 18 снежня. У гэты дзень прагаласавала толькі 4 чалавекі... Адментна, што сёлета была і “выездная” скрыня. Што яна прывезла з сабою невядома, бо назіральнікаў да падліку галасоў не дапусцілі.









 

?

Log in